У Налібоцкай пушчы прадаецца з аўкцыёна стары млын на беразе ракі
На пляцоўцы «БелЮрЗабеспячэнне» выставілі на аўкцыён стары млын на ўскрайку Налібоцкай пушчы. Аб’ект трапіў на продаж праз запазычанасці ўласніка, якім апошнім часам быў індывідуальны прадпрымальнік, піша Realt.by.
Фота: e-auction.by
Таргі прызначаныя на 4 снежня. Рэшткі млына ацанілі ўсяго ў 1800 рублёў (каля 600 даляраў).
Фота: «Планета Беларусь»
Млын размешчаны ў вёсцы Рудня-Пільнянская Стаўбцоўскага раёна, прыкладна за 70 км ад Мінска. Ён стаіць у цэнтры вёскі, на беразе ракі Уса.
Як сцвярджаюць гісторыкі, пабудова ўзнікла на мяжы XIX і XX стагоддзяў, але ў савецкі час была закінутая і паступова разбуралася.
Новы ўладальнік разам з будынкам плошчай каля 190 квадратных метраў атрымае і зямельны ўчастак у 27 сотак, які будзе перададзены ў арэнду.
Чытайце таксама:
Выставілі на продаж кола агляду з мінскага парку Чалюскінцаў
У Мастоўскім раёне прадаюць за сімвалічную цану дзіцячы лагер
У Віцебску хочуць прадаць праз аўкцыён частку чыгуначнага вакзала
Пустыя хаты на вёсцы дазволілі прадаваць са значнымі зніжкамі