БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка сказаў, што паляціць у М'янму і Алжыр, а ў снежні сустрэнецца з амерыканцамі

20.11.2025 / 12:35

Nashaniva.com

Аляксандр Лукашэнка, прымаючы з дакладам кіраўніка Адміністрацыі Дзмітрыя Крутога, расказаў пра будучую вялікую камандзіроўку і сустрэчу з амерыканцамі, піша БелТА.

Фота: Evgenia Novozhenina Pool Photo via AP

Адной з тэм даклада Дзмітрыя Крутога стаў графік працы і замежных камандзіровак.

«Чакаецца вельмі вялікая камандзіроўка па Поўдні фактычна планеты, пачынаючы ад М’янмы, Амана, Алжыра і гэтак далей», — сказаў Лукашэнка.

Ён таксама звярнуў увагу, што ў Кыргызстане пройдзе саміт АДКБ, у якім ён таксама плануе прыняць удзел.

«Канец года будзе вельмі складаным і цяжкім. Хутчэй за ўсё, яшчэ ў снежні ў нас перамовы з нашымі амерыканскімі партнёрамі, прынамсі мы на гэта арыентуемся. Таму графік працы каб быў дакладна вывераны, (каб) я разумеў, дзе я патрэбны, дзе не патрэбны і што мы там можам зрабіць», — даручыў Аляксандр Лукашэнка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула