У федэрацыі футболу разглядаюць варыянт змяншэння каманд у чэмпіянаце краіны
Колькасць каманд, якія ўдзельнічаюць у вышэйшай лізе, можа змяніцца.
Фота: football.by
У кабінетах Дома футбола разглядаюць варыянт рэфармавання элітнага дывізіёна беларускага чэмпіяната, піша football.by.
Згодна з ім, у сезоне—2026 з вышэйшай лігі будуць вылятаць тры каманды, а з першай падымацца адна, і ў чэмпіянаце-2027 згуляюць 14 калектываў. Але гэта можа быць толькі часткай абнаўленняў — і да 2028 года вышэйшая ліга можа быць урэзаная да 12 камандаў.
Такое з нашым чэмпіянатам ужо адбывалася. Паступовае «звужэнне» здаралася ў 2009—10 гадах (спачатку з 16 да 14, затым з 14 да 12 клубаў).
І калі стала 12 каманд, то чэмпіянат ладзіўся ў два этапы. Спачатку звычайныя два кругі, і тады было 22 туры, а потым каманды разбіваліся на дзве шасцёркі і гулялі яшчэ 10 тураў. Пры 16 клубах праводзіцца 30 тураў.
У 2015—16 гадах колькасць камандаў такім жа чынам вярнулася да 16.