БЕЛ Ł РУС

Вызваленыя ўчора каталіцкія святары знаходзяцца ў Ватыкане

21.11.2025 / 12:20

Nashaniva.com

Генрыха Акалатовіча і Анджэя Юхневіча адразу вывезлі за мяжу і цяпер яны знаходзяцца ў Ватыкане, піша katolik.life.

Апостальскі нунцый Іньяцыа Чэфалья, Генрых Акалатовіч, Анджэй Юхневіч і арцыбіскуп Іосіф Станеўскі. Фота: Канферэнцыя каталіцкіх біскупаў

Тут чакаюцца сустрэчы з імі — у хуткім часе павінны з’явіцца афіцыйныя паведамленні. Калі святары змогуць вярнуцца ў Беларусь і што іх чакае далей — вернікам пакуль невядома.

Нагадаем, абодва святары не прызнавалі сябе вінаватымі ў інкрымінаваных ім злачынствах.

Экс-пробашч парафіі ў Валожыне, ксёндз Акалатовіч быў прыгавораны да 11 гадоў пазбаўлення волі па абвінавачанні ў «здрадзе дзяржаве» і прабыў у зняволенні больш за два гады.

Былы настаяцель парафіі ў Шуміліне, айцец Юхневіч, якога першапачаткова затрымалі па палітычна матываваных артыкулах, пазней быў абвінавачаны па артыкулах аб нібыта палавых сувязях з непаўналетнімі і прыгавораны да 13 гадоў пазбаўлення волі. Ён прабыў у зняволенні амаль паўтара года.

Чытайце таксама:

Вызваленыя каталіцкія святары Генрых Акалатовіч і Анджэй Юхневіч

Каментары да артыкула