Праціўнікі Ціханоўскай сабраліся на «Сход неабыякавых» у Вільні
Сёння ў Сейме Літвы адкрыўся «Сход неабыякавых» — форум, арганізаваны актывістамі — крытыкамі Святланы Ціханоўскай, піша Reform.news.
У пачатку мерапрыемства адзін з арганізатараў і в.а. старшыні «Народнай грамады» Яўген Вільскі падзякаваў спікеру літоўскага Сейма Юозасу Алекасу. Літоўскі палітык выступіў з кароткім словам і пакінуў мерапрыемства. Ён прывітаў удзельнікаў форума і прапанаваў ім скарыстацца гасціннасцю літоўскага парламента. Олекас падкрэсліў, што Літве важна, каб Беларусь была дэмакратычнай.
У «Сходзе неабыякавых» таксама прыняў удзел літоўскі еўрадэпутат Пятрас Аўштравічус (Ліберальны рух, група ЕП Renew Europe). Адным з экспертаў выступіў былы дэпутат Сейма палітолаг Раймундас Лапата.
Гэта ўжо другі «Сход неабыякавых». Першы адбыўся ў Варшаве сёлета ў чэрвені.