БЕЛ Ł РУС

На чыгуначных рэйках у Польшчы знайшлі патроны, злучаныя дротам

21.11.2025 / 13:34

Nashaniva.com

У Польшчы на рэйках знайшлі два халастыя патроны без куль, злучаныя дротам, паведамілі ў паліцыі Вялікапольскага ваяводства.

«У раёне горада Остраў-Велькапольскі на адрамантаваных пуцях нехта падклаў вінтовачныя патроны, вядомыя як халастыя. На нашу думку, гэта правакацыя і праверка спецслужбаў. Мы знойдзем гэтага чалавека і прыцягнем яго да крымінальнай адказнасці», — гаворыцца ў паведамленні.

17 лістапада ў Польшчы адбылася дыверсія на чыгунцы — выбуховае прыстасаванне спрацавала і разбурыла чыгуннае палатно. У яе арганізацыі падазраюць расійскія спецслужбы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула