БЕЛ Ł РУС

У Горацкім раёне мужчына выратаваў на пажары двух суседскіх дзяцей

21.11.2025 / 19:18

Nashaniva.com

Днём 21 лістапада ў аграгарадку Аўсянка Горацкага раёна загарэўся прыватны дом. Калі прыбылі ратавальнікі, дым ужо быў вельмі густым. У хаце знаходзіліся двое дзяцей, якіх з задымленага памяшкання выратаваў сусед, паведамляе МНС.

Сяргей Шындзікаў, які ўратаваў з пажару двух малых дзяцей

Суседзі патэлефанавалі ратавальнікам. Вядома, што ў хаце жыла шматдзетная сям’я. Сусед, які стаў сведкам здарэння, кінуўся ў хату і выратаваў дзяцей — двухгадовую дзяўчынку і трохгадовага хлопчыка. Медыкі агледзелі дзяцей і шпіталізавалі іх.

Выратаваў дзяцей мужчына па імені Сяргей Шындзікаў. На відэа МНС ён расказаў, што, выйшаўшы з хаты, убачыў дым і пачуў крыкі, што там засталіся двое дзяцей. Ён забег у дом, дзе праз дым амаль нічога не было відаць, пачуў піск з суседняга пакоя і знайшоў там дзяцей, пасля чаго выцягнуў іх на двор.

Пажар ліквідавалі, прычына ўзгарання высвятляецца.

Чытайце таксама:

У Мінску быў пажар у бізнэс-цэнтры

Пажарнікі ліквідавалі пажар у кватэры ў Мінску

Мама з двума дзецьмі ў Глыбоцкім раёне выйшла з дома, дзе быў пажар, але там заставалася бабуля

Каментары да артыкула