БЕЛ Ł РУС

Гэтай ноччу чакаюцца праблемы ў карыстальнікаў картак беларускіх банкаў

21.11.2025 / 20:46

Nashaniva.com

Банкаўскі працэсінгавы цэнтр аб'явіў, што 22 лістапада на пяць гадзін будзе адключаная карткавая плацежная сістэма.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: LookByMedia

Для зручнасці карыстальнікаў гэта адбудзецца ўначы, з 00:00 да 05:00. Адключэнне звязанае з правядзеннем тэхналагічных работ на сеткавым абсталяванні цэнтру.

У гэты перыяд могуць узнікнуць кароткачасовыя перапынкі ў абслугоўванні трымальнікаў банкаўскіх картак, а таксама ў працы сеткі гандлёвых і сэрвісных арганізацый, пунктаў выдачы наяўных, аўтаматаў самаабслугоўвання і банкаматаў, падключаных да апаратна-праграмнага комплексу цэнтру.

Чытайце таксама:

Затрыманы экс-кіраўнік РРБ-Банка Віталь Дранкевіч, у мінулым сам следчы

У Мінску спынілі продаж паркавальных абанементаў

Блогер спрабаваў расплаціцца памятнай банкнотай наміналам 80 рублёў. Ці атрымалася?

Каментары да артыкула