Грамадства55

Затрыманы экс-кіраўнік РРБ-Банка Віталь Дранкевіч, у мінулым сам следчы

Становяцца вядомыя новыя імёны фігурантаў вялікай банкаўскай справы, або «справы Софтклуба», якая закруцілася вакол вядучага правайдара банкаўскіх ІТ рашэнняў і яго кіраўніка Уладзіміра Сіроткі. Чарговы затрыманы — выканаўчы дырэктар РРБ-Банка, у мінулым — сам следчы Дэпартамента фінансавых расследаванняў Віталь Дранкевіч. 

Як стала вядома «Нашай Ніве», быў затрыманы выканаўчы дырэктар РРБ-Банка Віталь Дранкевіч. Гэта адбылося прыкладна 26 кастрычніка (яго апошні дзень у анлайне).

Віталь Дранкевіч, фота: sb.by

Дранкевіч займаў пасаду з 2021 года, а да таго з 2016‑га па 2021‑шы быў старшынёй праўлення РРБ-Банка. Да моманту, пакуль Нацбанк не пераатэставаў яго з прычыны «неадпаведнасці кваліфікацыі і патрабаванням».

У банкіры Дранкевіч прыйшоў са следчых Дэпартамента фінансавых расследаванняў. 

Прозвішча Дранкевіча ўжо знікла са старонкі «кіраўніцтва» на сайце арганізацыі, з 17 лістапада яго пасаду займае Дзмітрый Цыбулін, у чые абавязкі ўваходзіць у тым ліку кіраванне аўтаматызацыяй банкаўскіх працэсаў. 

Дранкевіч, як вядома «Нашай Ніве», праходзіць адным з падазраваных па маштабнай «справе Софтклуба», сэнс якой у тым, што быццам бы існавала карупцыйная змова паміж кампаніяй-пастаўшчыком ІТ-рашэнняў і менеджарамі шэрагу банкаў. Яны нібыта атрымлівалі адкаты за лаяльнасць да канкрэтнага пастаўшчыка, але ў працэсе яшчэ і крэатыўна недаплачвалі падаткі, што і стала першаснай прычынай увагі органаў. 

Чытайце таксама: Стала вядома сутнасць справы Софтклуба 

Нагадаем, затрыманні пачаліся 23 кастрычніка 2025‑га з арышту генеральнага дырэктара і стваральніка кампаніі «Софтклуб» Уладзіміра Сіроткі.

Чытайце: Справа Софтклуба: затрыманы патрыярх беларускага ІТ Уладзімір Сіротка і некалькі топ-менеджараў. Яны падарылі нам АРІП

Праз тры дні, 26 кастрычніка, сілавікі прыйшлі да старшыні праўлення Цэптар Банка Аляксандра Ігнатава. Пазней стала вядома пра праблемы ў старшыні банка ВТБ Уладзіміра Ліхадзіеўскага, а таксама пра затрыманні менеджараў сярэдняй рукі ў Прыёрбанку.

Кіраўніцтва «Софтклуба» абвінавачваюць, як вядома «Нашай Ніве», ва ўхіленні ад падаткаў і дачы хабару. Ніякай афіцыйнай інфармацыі пра гэтую справу яшчэ не было. 

Каментары5

  • Цікава
    21.11.2025
    Мент беларускі, гэта асобы від жывёл. Каб выжыць у гэтым неспакойным міру, вельмі часта робяць кульбіты у паветры с пераапрананням абутку. Калі схавацца і паназіраць, можна пабачыць іх нават у свабодным асяроддзі паміж людзей
  • Ёсік
    21.11.2025
    Дзяржаўны рэкет - іменем рэвалюцыі. Што б не казалі, не веру. Віктара Бабарыку выставілі эканамічным злачынчам. Ну хай, будзем так лічыць. Але гэта першы эканамічны злачынец, які адбывае пакараньне горш за палітычнага. Хабарнікі дзяржаўныя сядзяць, як сыр па масьле коцяцца, праз год амністыя, і зноў у чынавенства. А гэтага схавалі, здзекуюцца над ім. Дык вы ўсе хлусы, манюкі.
  • цыкада
    22.11.2025
    Ёсік, так вся система на лжи и держится

Цяпер чытаюць

Калій пайшоў у Штаты і даў козыры Лукашэнку. А што з гэтага Трампу? І што зменіцца для «Беларуськалія»?9

Калій пайшоў у Штаты і даў козыры Лукашэнку. А што з гэтага Трампу? І што зменіцца для «Беларуськалія»?

Усе навіны →
Усе навіны

Плату за сучаснае арэнднае жыллё прапанавалі павысіць1

Беларусы засталіся без адпачынку, бо рэйсы ў Туніс раптоўна адмянілі

Праз новы ўказ Лукашэнкі зборы грошай для цяжкахворых сталі на паўзу8

«Чытайце, зайздросце. Я — грамадзянін Расіі!» Рускамірац Агафонаў пахваліўся новым пашпартам34

Былых палітвязняў пачалі выкрэсліваць са спісу «тэрарыстаў»1

Кубракоў прапануе дазволіць сілавікам «у асаблівых умовах» дзейнічаць без санкцыі пракурора17

Бабарыка падзякаваў Сікорскаму за сустрэчу з Рыжанковым у Нью-Ёрку11

Беларуска праектавала метро ў Мінску, а зараз адказвае за станцыі ў Нью-Ёрку4

Былому гендырэктару Гродзенскага мясакамбіната далі сем гадоў калоніі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Калій пайшоў у Штаты і даў козыры Лукашэнку. А што з гэтага Трампу? І што зменіцца для «Беларуськалія»?9

Калій пайшоў у Штаты і даў козыры Лукашэнку. А што з гэтага Трампу? І што зменіцца для «Беларуськалія»?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць