Вызваленая 18‑гадовая палітзняволеная Марыя Місюк
Гэтая дзяўчына, украінка па паходжанні і па пашпарце, пераехала ў Беларусь разам з сям‘ёй у 2022 годзе.
Марыя Місюк
Яна спрабавала стварыць ячэйку падлеткаў «Чорныя салаўі», каб арганізоўваць дыверсіі на тэрыторыі Беларусі і Расіі, тым самым дапамагаючы Украіне. Марыю арыштавалі, калі ёй было 16 гадоў. Нават у інтэрв'ю беларускім прапагандыстам дзяўчына не прызнавала ніякай віны.
Арыштавалі Марыю 9 сакавіка 2024 года. Судзілі яе па артыкуле 289 Крымінальнага кодэкса «Акт тэрарызму». Дзяўчыне прысудзілі ці 12, ці 13 гадоў зняволення.
Цяпер Украіна выцягнула яе з-за кратаў.
Марыя Місюк. Скрын відэа АНТ
Чытайце таксама:
Лукашэнка памілаваў 31 грамадзяніна Украіны
Беларусь вызваліла 31 украінца
Сілавікі затрымалі семярых падлеткаў, якіх вінавацяць у тэрарызме і здрадзе дзяржаве