БЕЛ Ł РУС

«Няма на што глядзець». Сарказі, які 20 дзён прабыў у турме, ужо напісаў кнігу на 200 старонак пра гэта

23.11.2025 / 14:38

Nashaniva.com

Былы прэзідэнт Францыі Нікаля Сарказі выдае кнігу пра сваё зняволенне, якое доўжылася 20 дзён. Выданне аб'ёмам 216 старонак паступіць у продаж 10 снежня пад назвай «Дзённік зняволенага» (Le journal d’un prisonnier).

Былы прэзідэнт Францыі Нікаля Сарказі і ягоная жонка Карла Бруні-Сарказі накіроўваюцца ў турму. Фота: AP Photo / Thibault Camus

Сарказі, якому прысудзілі пяць гадоў (з іх частку ўмоўна) за злачынную змову і незаконнае фінансаванне кампаніі 2007 года лівійскімі грашыма, падзяліўся сваімі ўражаннямі ад знаходжання ў камеры.

«У турме няма на што глядзець і няма чаго рабіць. Я забываюся пра цішыню, яе там няма. На жаль, шум там пастаянны», — паскардзіўся Сарказі ў кнізе.

Нягледзячы на цяжкасці, былы прэзідэнт адзначыў, што тэрмін у турме «загартоўвае» чалавека.

«Я ніколі не думаў, што ў 70 гадоў спазнаю, што такое турма. Мне вынеслі такі прысуд, — напісаў Сарказі. — Гэта цяжка, вельмі цяжка. Упэўнены, гэта тычыцца кожнага зняволенага. Я б нават сказаў, што гэта вымотвае».

Сарказі прабыў у турме з 21 кастрычніка па 10 лістапада. Яго вызвалілі пры ўмове, што ён не пакіне Францыю і не будзе кантактаваць з іншымі абвінавачанымі і шэрагам службовых асоб.

Паколькі Сарказі правёў за кратамі прыкладна 20 дзён, на кожныя суткі зняволення прыпадае каля 10 старонак ягонай кнігі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула