БЕЛ Ł РУС

Уначы аэрапорт Вільні зноў закрывалі праз шары з Беларусі

24.11.2025 / 8:36

Nashaniva.com

За апошнія 12 гадзін аэрапорт у сталіцы Літвы закрывалі двойчы.

Віленскі аэрапорт. Фота: vilnius-airport.lt

Спачатку паветраная гавань была закрытая з 18:55 да 00:25, а потым аэрапорт быў закрыты з 01.40 да 03:25.

Рашэнне аб абмежаваннях паветранай прасторы таксама былі выкліканыя аб'ектамі, падобнымі да паветраных шароў, што рухаліся ў напрамку Віленскага аэрапорта, паведаміў аэрапорт у сваім фэйсбуку.

Праз неаднаразовыя палёты паветраных кантрабандных шароў з Беларусі ў кастрычніку Віленскі аэрапорт закрываўся некалькі разоў, што прыводзіла да адмены ці перанакіравання некалькіх дзясяткаў рэйсаў.

У выніку з 26 кастрычніка да 20 лістапада ўрад Літвы закрываў мяжу з Беларуссю. 20 лістапада мяжа была адкрыта датэрмінова, бо планавалася закрыццё да канца месяца, але прэм'ер Інга Ругінене не выключыла, што мяжа зноў будзе закрытая.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула