БЕЛ Ł РУС

У Пружанскім раёне жанчына патанула ва ўласнай ванне

24.11.2025 / 16:59

Nashaniva.com

Раніцай 24 лістапада Пружанскі раённы аддзел надзвычайных сітуацый атрымаў паведамленне ад жанчыны, што яе маці з 21 лістапада не выходзіць на сувязь і, як мяркуецца, можа знаходзіцца ў кватэры. Аказалася, што ў доме адбылася трагедыя.

Работнікі МНС залезлі ў кватэру праз аконны праём і пачулі гук бягучай вады ў ванным пакоі. У ванне знайшлі 62‑гадовую жыхарку вёскі Слабудка, якая ляжала ў вадзе тварам уверх, паведамляе брэсцкі аддзел Таварыства выратавання на водах.

Цяпер па гэтым факце прызначаная судова-медыцынская экспертыза. 

Чытайце таксама:

На Брэстчыне мужчына патануў у паілцы для птушак

У Кіраўскім раёне патануў пенсіянер, упаўшы ў раку разам з роварам

У Кобрынскім раёне ў Мухаўцы патануў мужчына

Каментары да артыкула