Мінулай ноччу ў двары прыватнай сядзібы ў Брэсцкай вобласці знайшлі мёртвым мужчыну 1954 года нараджэння. Цела заўважыла ягоная жонка і адразу выклікала хуткую, паведамляе Таварыства выратавання на водах.

Фота: t.me/osvodrs
Паводле слоў жанчыны, яе муж паслізнуўся і ўпаў у самаробную паілку для птушак, зробленую з трактарнага кола.
Першапачатковая версія смерці — утапленне.
Каментары