Сетка «Суседзі» прапанавала пакупнікам адмовіцца ад папяровых чэкаў
Папулярная сетка супермаркетаў «Суседзі» прапанавала сваім пакупнікам адмовіцца ад папяровых чэкаў на звычайных касах, каб зменшыць выкарыстанне паперы і падтрымаць экаініцыятыву, піша Telegraf.news.
Фота ілюстрацыйнае
Замест папяровых чэкаў усе куплі будуць фіксавацца ў мабільным дадатку або на сайце сеткі, дзе фарміруюцца электронныя чэкі. Іх можна паказаць пры патрэбе вяртання тавару — яны захоўваюцца ў раздзеле «Мае пакупкі» ці ў асабістым кабінеце.
Каб перайсці на электронныя чэкі, прапануюць зайсці ў дадатак «Суседзі» ў раздзел «Мой профіль» і ўключыць опцыю атрымання чэкаў толькі ў электронным выглядзе. Тое самае можна зрабіць і на сайце ў раздзеле «Дадатковыя магчымасці».
Адзначаецца, што такую магчымасць раней прапанавалі і ў «Еўраопце», але там яна дзейнічала толькі на касах самаабслугоўвання. У іншых сетках «электронны» чэк — гэта ўсё яшчэ раздрукаваная паперка з QR-кодам.
Чытайце таксама:
Памідоры па 30 рублёў і хатняя каўбаса па 55: што прадаюць на элітным рынку Валяр'янава
Вы выкідваеце чэкі з крамаў у макулатуру? Вы жорстка памыляліся
Работніца паліклінікі ў Магілёве прабівала няправільныя чэкі і прысвоіла 86 тысяч рублёў