БЕЛ Ł РУС

Ябацька засыпаў акаўнты прыгажунь у Threads інтымнымі прапановамі

24.11.2025 / 19:10

Сямён Цыбульскі

«Хачу быць тваім першым».

Аляксандр Лебедзеў. Фота: a.lebedev.official / Instagram

Сябе 25‑гадовы Аляксандр Лебедзеў апісвае як беларускага патрыёта, аграхіміка-глебазнаўцу. Ён удзельнічае практычна ва ўсіх праўладных мерапрыемствах Гомеля. «З упэўненасцю магу сказаць, што наш бацька — самы моцны лідар, і я ганаруся, што падтрымліваю яго як кандыдата на выбарах», — пісаў ён у 2024-м.

Раней Аляксандр працаваў настаўнікам біялогіі і хіміі ў сярэдняй школе №49 Гомеля. Але ў 2023 годзе яго затрымалі за падпіску на «экстрэмісцкі» рэсурс. Працу давялося змяніць. Хлопец уладкаваўся аграхімікам-глебазнаўцам у абласную праектна-разведвальную станцыю хімізацыі сельскай гаспадаркі.

Аляксандр Лебедзеў і ваенны камісар Гомельскай вобласці Андрэй Крываносаў. Фота: a.lebedev.official / Instagram

У сацсетцы Threads Аляксандр Лебедзеў не праходзіць міма акаўнтаў беларускіх прыгажунь — пакідае пад многімі допісамі сэрцайкі і агеньчыкі і намякае, што ў пошуках пары.

«Мая першая», — выклала дзяўчына фота з медалём пасля забегу. «Хачу быць тваім першым», — напісаў ёй Аляксандр.

«Што можа быць лепшым за масаж?» — апублікавала фота іншая прыгажуня. «Сэкс», — падміргвае ў каментарах актывіст.

«Я не жанаты. Шукаю дзяўчыну», — адзначыўся Аляксандр у іншым трэдсе.

«Мне 23. Яшчэ рухаюся па жыцці. Хацелася б рухацца разам з палавінкай. Можа, пагуляем?» — прапануе чарговай дзяўчыне.

«Хачу пазнаёміцца з табой так, каб не забыць», — гэта ўжо намякае іншай.

«Шкада, што не мая», — пракаментаваў фота дзяўчыны ў чорным міні. 

Некаторыя допісы дзяўчат ужо недасяжныя, але засталіся каментары Аляксандра да іх. «Давай пажэнімся», «Чакаю, калі ты будзеш вольная на асабістым фронце», «Люблю тусіць у клубе. Пайшлі са мной?».

Але пакуль пошукі другой паловы безвыніковыя.

Чытайце таксама:

Праўладнага гомельскага актывіста пасля затрымання за «экстрэмізм» не ўзялі на канцэрт у Мінск. Ён пакрыўдзіўся

Гомельскага камуніста затрымалі за падпіску на «экстрэмісцкія» рэсурсы — цяпер ён ездзіць па калгасных палях

Гісторыя Аляксандра Лебедзева з Гомеля атрымала працяг — яго пачалі буліць у праўладных колах

«Адбылася жахлівая памылка». У Гомелі за «экстрэмізм» затрымалі праўладнага актывіста

Каментары да артыкула