Грамадства88

Гісторыя Аляксандра Лебедзева з Гомеля атрымала працяг — яго пачалі буліць у праўладных колах

Праўладнага актывіста з Гомеля Аляксандра Лебедзева могуць выключыць з пралукашэнкаўскага аб’яднання «Патриоты Беларуси» і Камуністычнай партыі. Аб гэтым «Флагшток» даведаўся ад чалавека, які блізка знаёмы з дзейнасцю аб’яднання.

Аляксандр Лебедзеў. Фота: сацсеткі

Тыдзень таму Аляксандра Лебедзева затрымалі за падпіску на экстрэмісцкі рэсурс, але ў ізалятары ён правёў толькі ноч. Пасля гэтага выпадку ў аб’яднанні «Патриоты Беларуси» задумаліся аб выключэнні Аляксандра з арганізацыі.

«Яго выпадак разглядаўся як быццам на камсамольскім сходзе. Ён стаў нязручнай асобай не толькі таму, што адсядзеў за падпіску, а таму, што пра Сашу напісалі апазіцыйныя рэсурсы».

Пакуль Аляксандра не выключылі з аб’яднання. Іншыя актывісты заступіліся за яго.

«Саша ўдзельнічае ва ўсіх мерапрыемствах. Шмат людзей выказаліся ў падтрымку Сашы. Таксама некаторыя абураныя, што «патрыётаў» зараз могуць таксама затрымаць за любую падпіску. Цяпер трэба правяраць усе гэтыя рэсурсы — на што ты падпісаны. А Сашу, дарэчы, затрымалі за падпіску ва «УКантакце».

Таксама стала вядома, што Аляксандра Лебедзева хацелі выключыць і з Камуністычнай партыі. Пра гэта ён паведаміў сваім сябрам з аб’яднання «Патриоты Беларуси».

На сёння з усіх акаўнтаў у розных сацыяльных сетках Аляксандра выдаленыя многія яго ранейшыя допісы. На яго старонцы «УКантакце» знікла інфармацыя аб тым, што ён член Камуністычнай партыі.

Каментары8

  • mikola
    09.09.2023
    baczna -prystoiny czalavek. Udaczy !
  • Колькі іх такіх дурней
    09.09.2023
    Гэта ўсё можна апісаць трыма словамі: Падцерліся і выкінулі.
  • Вероятный
    09.09.2023
    Товарищи! Произошла чудовищная ошибка...)))

Цяпер чытаюць

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак23

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Усе навіны →
Усе навіны

Якія грыбы і ягады найбольш назапашваюць радыенукліды?3

Анжаліка Агурбаш расказала, чаму яе кінуў жаніх12

Ozon задумаў стварыць буйны лагістычны комплекс у Оршы8

Праз пагрозу дронаў перастаў хадзіць аўтобус з Навазыбкава ў Гомель1

БелАЗ выпрабоўвае самазвал з аўтаномным кіраваннем. Сам ён пад Лунінцам, а кіруюць ім з Мінска2

20‑гадовага забойцу ўкраінскай дэпутаткі Ірыны Фарыён асудзілі на пажыццёвае зняволенне4

«Магілёўліфтмаш» выпусціць ліфт для хмарачосаў3

Беларус пад Мінскам на чатырох сотках вырасціў тону батату

Скандал на фотаконкурсе мікравыяваў Nikon: пераможцу западозрылі ў выкарыстанні штучнага інтэлекту

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак23

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць