БЕЛ Ł РУС

Швейцарскі брэнд выпусціў калекцыю лакаў для пазногцяў у колерах гарадоў. Там ёсць і Мінск

24.11.2025 / 20:40

Nashaniva.com

Касметычны брэнд Mavala са Швейцарыі выпусціў серыю лакаў для пазногцяў, названых буйнымі мегаполісамі і сталіцамі краін. Мінск дызайнеры бокам не абышлі і падарылі нашай сталіцы асаблівае адценне. На навінку звярнуў увагу адзін з карыстальнікаў X, піша Blizko.by.

Мінску дастаўся колер №218 — цёмна-сіне-блакітны (2216c па Pantone).

Карыстальнікі Х адрэагавалі на выбар неадназначна.

Некаторым адценне спадабалася — маўляў, «колер Мінска, калі стаіш восенню пасля вячэрняга сеанса ў «Піянеры» і курыш цыгарэту», «шыкоўны колер».

Але былі і тыя, хто выбар не ацаніў — «выглядае вельмі дэпрэсіўным», «у нас вельмі светлы і прасторны горад, цёмнае адценне — гэта не тое».

Чытайце таксама:

У Мінску паставілі аўтамат, які пшыкае парфумай за 1000 рублёў

Трамп выпусціў уласную парфуму Trump

Апублікаваны рэйтынг самых дарагіх люксавых брэндаў

У Беларусі выпусцілі парфуму з водарам бетону

Каментары да артыкула