БЕЛ Ł РУС

У Вільні вынеслі прысуд украінскаму падлетку, які па заданні расіян падпаліў краму IKEA

24.11.2025 / 23:36

Nashaniva.com

Суд асудзіў грамадзяніна Украіны Данілу Бардадыма на тры гады і чатыры месяцы пазбаўлення волі за падпал у краме IKEA, зроблены на замову расійскіх спецслужбаў, паведамляе LRT. 

Даніла Бардадым перад пасяджэннем суда ў Літве. Фота: X

Даніла Бардадым быў прызнаны вінаватым у падрыхтоўцы тэрарыстычных актаў, падпале, незаконным захоўванні выбуховых рэчываў, атрыманні спецыяльных навыкаў, а таксама ў незаконным уездзе ў Літву і падарожжы ў Латвію з мэтай здзяйснення тэрарыстычных дзеянняў.

Пракурор прасіў для хлопца чатыры гады зняволення, але тэрмін зменшылі дзякуючы скарочанай працэдуры разгляду справы і хуткаму разгляду доказаў. У момант здзяйснення злачынства Даніілу было 17 гадоў. Адвакатка заявіла, што пытанне аб апеляцыі будзе вырашацца пасля поўнага азнаямлення кліента з прысудам.

Інцыдэнт адбыўся ў ноч з 7 на 8 мая 2024 года: у краме IKEA ўсталявалі выбуховы прыбор з таймерам, што выклікала выбух і пажар. Аднак пажар шырока не распаўсюдзіўся, бо яго своечасова заўважылі, і ніхто не пацярпеў.

Выканаўцамі злачынства былі двое маладых людзей, сярод іх 17‑гадовы Даніііл Бардадым. Другі падазраваны паехаў у Польшчу і там таксама здзейсніў падпал гандлёвага цэнтра. Літоўская пракуратура сцвярджае, што абодва атрымлівалі інструкцыі ад расійскіх спецслужбаў і ім абяцалі 10 тысяч еўра за падпалы ў Літве і Латвіі.

Чытайце таксама:

Падпал у віленскай IKEA летась зладзіў украінскі падлетак. Ён захоўваў на вакзале сумку з выбухоўкай, тэлефонамі і вібратарамі

У Літве затрымалі групу людзей, якія абвінавачваюцца ў арганізацыі падпалаў і выбухаў у Еўропе

Абвінавачаны ў падпале IKEA ў Вільні ўкраінец прызнаў віну

Падпал IKEA ў Вільні: грамадзяніну Украіны прад’яўлены абвінавачанні ў тэрарызме

Пажар у Ikea ў Вільні ажыццявілі падлеткі з Украіны па замове расійскіх спецслужбаў

Каментары да артыкула