БЕЛ Ł РУС

«Грошы класці ў скрыначку, рэшту браць з яе». Каля Косаўскага замка прадаюць вяленую рыбу напавер

24.11.2025 / 23:53

Nashaniva.com

Чытач аднаго з брэсцкіх парталаў даслаў фота, якое адразу прыцягнула ўвагу: на заснежанай паляне, проста каля сцяны замка ў Косаве Івацэвіцкага раёна, на вяроўцы развешаныя вяленыя рыбіны. А вось прадаўца побач няма, піша BGMedia.

Пункт самаабслугоўвання ў Косаве з вяленай рыбай. Фота: «Виртуальный Брест»

«Цяпер такое каля замка ў Косаве. Гэта Беларусь!», — падпісаў аўтар здымка.

Тут поўны давер і простыя правілы.

Замест прадаўца — таблічка. На ёй акуратны надпіс: «1 шт — 5 рублёў. Грошы класці ў скрыначку — рэшту браць з яе. Пакеты побач».

Гэта значыць, схема простая: убачыў рыбу — выбраў — разлічыўся — забраў купленае. Ніякіх размоў, чакання або спрэчак. Усё пабудавана на даверы.

Ва ўмовах зімы, калі стаяць на холадзе за прылаўкам няпроста, такі фармат выглядае цалкам практычным. Пакупнік траціць мінімум часу, а прадавец — мінімум сілаў. І ў выніку задаволеныя абодва бакі.

Раней стала вядома пра падобную краму самаабслугоўвання, праца якой пабудаваная на сумленні і даверы, у вёсцы Ракітна Лунінецкага раёна. 

Чытайце таксама:

«Сёння мы жывем у культурным грамадстве». Чаму гаспадар незвычайнай крамы самаабслугоўвання на Палессі не баіцца крадзяжоў

«Гэта трэба настолькі давяраць людзям». У вёсцы на Брэстчыне адкрылі ларок самаабслугоўвання без прадаўца

У палескай вёсцы прадаюць гародніну напавер, без прадаўца ВІДЭА

Каментары да артыкула