Грамадства44

«Гэта трэба настолькі давяраць людзям». У вёсцы на Брэстчыне адкрылі ларок самаабслугоўвання без прадаўца

У вёсцы Ракітна Лунінецкага раёна Брэсцкай вобласці з’явіўся свой аналаг крамы самаабслугоўвання, праца якой, як кажуць наведвальнікі, «пабудавана на чалавечай сумленнасці». Відэа ў тыктоку заўважыў «Тэлеграф».

На кадрах, якія выклалі наведвальнікі ў тыктоку, імправізаваны ларок самаабслугоўвання — навес, а ўнутры — па перыметры прылаўкі са свежай гароднінай і пакетамі для ўпакоўкі.

На адным са сталоў — вагі, калькулятары і скрынка, у якую пакупнікі кідаюць грошы за тавар і бяруць адтуль рэшту пры неабходнасці.

@iraina_opop Это что-то на подобии касс самообслуживания в торговых центрах,но построено на человеческой честности Если честно ,то такое я видела в первый раз . Брестская область, Лунинецкий район,д.Ракитно #рек #хочуврек #человечность #лето #2025 ♬ оригинальный звук - iraina_opop

«Гэта трэба настолькі давяраць людзям! Самі набіраюць, самі ўзважваюць, самі кладуць грошы», — здзівілася такой ступені даверу да пакупнікоў аўтарка роліка.

Невядома, ці ёсць у гэтым ларку самаабслугоўвання камеры відэаназірання, якія звычайна з’яўляюцца абавязковым элементам абсталявання гандлёвых кропак, што працуюць па прынцыпе самаабслугоўвання.

А вось расплаціцца карткай, відаць, можна — на адным з кадраў відаць аб’яву з указаннем нумара разліковага рахунку, на які можна пералічыць грошы праз сістэму АРІП.

Што па цэнах?

Аўтарка роліка падзялілася і цэнамі, якія паставілі на свежую гародніну ўладальнікі ларка самаабслугоўвання:

  • агуркі — 3 рублі, некандыцыя — 2 рублі,
  • памідор — ад 5,5 да 7,5 рубля (у залежнасці ад гатунку),
  • капуста — 2 рублі,
  • бульба — 3 рублі, дробная — 2 рублі,
  • цыбуля рэпчатая — 2 рублі,
  • цыбуля зялёная — 1 рубель,
  • буракі — 3 рублі,
  • кабачок — 2 рублі.

Каментары4

  • Падтрымлiваю
    15.07.2025
    странно, у людзей нармальная практыка набраць з латка на вулiцы садавiны i... не збегчы, азiраючыся, а зайсцi ў краму i заплацiць. А вось у краiне "людзей" трэба было той ларок абнесцi плотам, пасадзiць алабая, а агуркi з цыбуляй прыбiваць цвiкамi. Гандляваць складана, а што рабiць?..
  • Мх
    15.07.2025
    Мне цікава, ці магчымае штосці падобнае ў Расеі? Дзе любы гандлёвы аб'ект проста не працуе без "ахоўнікаў"? Гэта да пытання пра "адзіннарод".
  • Андрусь
    16.07.2025
    Ну ў Польшчы такое я ўбачыў у першыню ў годзе так 2019-ым. Прадаюць так дзе-нідзе.

Дзе ў Беларусі будзе халадней за ўсё?1

Дзе ў Беларусі будзе халадней за ўсё?

Усе навіны →
Усе навіны

Аршанскі ябацька не дайшоў праз снег да сцяга на плошчы і цяпер скардзіцца на камунальнікаў2

На ферме пад Гомелем цялят падчас марозу апранаюць у камбінезоны ФОТАФАКТ

На фота з файлаў Эпштэйна брытанскага прынца Эндру знялі на каленях перад ляжачай жанчынай9

Украінская спявачка Ёлка атрымала расійскае грамадзянства5

Джэфры Эпштэйн некалькі разоў атрымліваў візу ў Беларусь. І дакладна наведваў нашую краіну10

«Гэта будзе бомба!» У новым мінскім касцёле з'явіцца арган2

Нікол Пашынян правёў вечарыну, на якой сам быў бубначом2

Нямецкі ўрад засакрэціў інфармацыю аб праектах у Беларусі, якую запытвае «Альтэрнатыва для Германіі»20

За незаконнае пахаванне хатняга гадаванца беларусам пагражае вялікі штраф12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзе ў Беларусі будзе халадней за ўсё?1

Дзе ў Беларусі будзе халадней за ўсё?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць