БЕЛ Ł РУС

У Мінску задумалі стварыць «Парк кіно»

25.11.2025 / 18:53

Nashaniva.com

У Партызанскім раёне Мінска плануюць стварыць новы аб’ект для адпачынку — «Парк кіно». Ён з’явіцца ў 2026 годзе ўздоўж вуліцы Філімонава, непадалёк ад Сляпянскай воднай сістэмы. Тэматыка парку будзе прысвечана беларускім фільмам і гісторыі айчыннага кінематографа, паведамляе прэс-служба Партызанскага раёна.

Так месца будучага «Парку кіно» выглядае цяпер. Фота: t.me/partizan_segodnya

Паведамляецца, што пад гэтым праектам ужо працуюць. 25 лістапада будучую пляцоўку наведалі намеснік старшыні Мінгарвыканкама Мікалай Палякоў, кіраўнік «Беларусьфільма» Дзмітрый Сямёнаў і ўдзельнік праекта «Мінская Змена 2025» Уладзіслаў Кашкоўскі.

На месцы гэтыя дзеячы абмеркавалі асноўныя дэталі будучага ўладкавання тэрыторыі і магчымыя элементы кінапарку.

Чытайце таксама:

У Беларусі хочуць стварыць тэлеканал «Беларусьфільм»

Мінкультуры і «Беларусьфільм» аб'явілі конкурс сцэнарных заявак для анімацыйных фільмаў

Загінуў начальнік натурнай пляцоўкі «Беларусьфільма»

Азаронак пасля разносу Лукашэнкам «Беларусьфільма» прыехаў здымаць стужку на Гомельшчыну

У Беларусі будзе здымацца індыйскае трэвел-шоу

Каментары да артыкула