Грамадства77

Азаронак пасля разносу Лукашэнкам «Беларусьфільма» прыехаў здымаць стужку на Гомельшчыну

Пасля таго, як Аляксандр Лукашэнка раскрытыкаваў «Беларусьфільм» з-за дрэннага рэпертуару і страты аўдыторыі, прадстаўнікі нацыянальнай кінастудыі ў канцы чэрвеня прыехалі здымаць кіно ў Гомельскую вобласць, піша «Флагшток».

Фота: Мазырскі пагранатрад

Але аказалася, што ў падыходзе нічога не змянілася — гэта будзе чарговы прапагандысцкі фільм з працоўнай назвай «Душа арміі», прысвечаны памежнікам. Пра гэта паведаміў Мазырскі памежны атрад, вайскоўцы якога прынялі ўдзел у здымках.

Больш за тое, аўтарам негульнявога фільма выступае Рыгор Азаронак. 

«Фільм пра сілу і мужнасць людзей, якія штодня знаходзяцца на мяжы. На мяжы паміж жыццём і смерцю. Унікальныя падзеі, захапляльныя трэніроўкі і спецаперацыі, кранальныя асабістыя гісторыі — пра ўсё гэта раскажа фільм. Каханне, Гонар, Адвага, а самае галоўнае — душа чалавека ў такі складаны момант», — з пафасам гаворыцца ў анонсе стужкі.

Фота: Мазырскі пагранатрад

Каментары7

  • Абу
    02.07.2025
    Пра лукашэнкаўскіх пагранаапрычнікаў на мяжы Ўкраіны можня зняць хіба кіно "Сука 2", альбо хутчэй "Сукі ў квадраце". Рэжысёр, праўда, зусім не Жан Рэнуар, а нейкае чмо. Але гармонія - аўтар фільма варты тэмы і "герояў".
  • Андрусь
    02.07.2025
    У лютым 2022 года памежнікі менавіта Мазырскага памежнага атраду здзейснілі злачынства, нават, калі выконвалі злачынны загад. Таму далейшае іхняе засмоктванне ў твань супрацоўніцтва з групоўкай, якая нелегальна ўтрымлівае ўладу ў Беларусі, усяго толькі дадае рысаў да іхніх маральных характарыстыкаў.
    Ды і дзе яны там на мяжы жыцця і смерці? Што ім там пагражае? Што лука дасць загад ісці на тэрыторыю Украіны і яны там на мінах падарвуцца?
  • Ёсік
    02.07.2025
    А чаго куртку скураную ў кватэры не зьняў? Рукі памыў, ці так сеў за стол? Ты, жонка памежніка, зубы скаліш дарэмна, потым не адмыешся.

Цяпер чытаюць

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам13

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам

Усе навіны →
Усе навіны

Адвакат Аляксандр Данілевіч: Мяне адвялі ў клетку на КПП і зачыталі ўказ для службовага карыстання пра памілаванне па просьбе Міжнароднага алімпійскага камітэта10

Малюнак брытанскага прынца Джорджа апублікавалі ў вядомым часопісе. Рэдактарам быў ягоны бацька

У Ціхім акіяне знайшлі месцы, якія амаль не зазналі ўплыву чалавека2

У Слуцкім раёне пенсіянера пераехаў асфальтаўкладчык1

Украіна падбіла расійскі ракетны карабель у Балтыйскім моры10

Зяленскі: Расія хоча не гарантый бяспекі, а магчымасці ўмешвацца ў чужыя справы16

Беларусы могуць прышчапіцца ад грыпу французскай вакцынай2

Памёр пасол Расіі ў ЗША Аляксандр Дарчыеў. Яму было 66 гадоў1

Два беларускія фільмы атрымалі ўзнагароды на кінафестывалі ў Лос-Анджэлесе

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам13

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць