У Смаргоні сёння ўзарвалі аварыйны будынак ВІДЭА
У сераду, 26 лістапада, выбухатэхнікі правялі работы па зносе аварыйнага будынка, размешчанага ў Смаргоні на Індустрыяльным праспекце, піша раённая газета «Светлы шлях».
Вялікі прамысловы будынак, пабудаваны яшчэ ў канцы савецкай эпохі, але які так і не знайшоў сабе прымянення пасля развалу СССР, за некалькі секундаў ператварыўся ў груду абломкаў.