БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка паляцеў у М'янму

27.11.2025 / 12:50

Nashaniva.com

Аляксандр Лукашэнка вылецеў з Кыргызстана ў М’янму з двухдзённым афіцыйным візітам.

Фота: Alexei Nikolsky, Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP

Запланаваныя афіцыйныя перамовы ў вузкім і пашыраным складзе ў сталіцы М’янмы Нейп’ідо. Лукашэнка і в. а. прэзідэнта М’янмы старшыня Камісіі нацыянальнай бяспекі і міру Мін Аун Хлайн абмяркуюць «перспектыўныя кірункі двухбаковай узаемадзеяння і рэалізацыю сумесных праектаў», паведамляе прэс-служба Лукашэнкі.

Бакі будуць абмяркоўваць развіццё супрацоўніцтва ў сферы сельскай гаспадаркі і харчовай бяспекі, прамысловасці, фармацэўтыкі, а таксама гуманітарнага супрацоўніцтва.

Таксама ў рамках замежнага турнэ Лукашэнка збіраецца наведаць Аман і Алжыр.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула