БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка: Усе згодны на перамовы ў Беларусі, акрамя Зяленскага

27.11.2025 / 15:22

Nashaniva.com

Аляксандр Лукашэнка заявіў, размаўляючы з журналістамі ў Бішкеку, што не імкнецца быць пасярэднікам паміж Украінай і Расіяй, але на мірныя перамовы ў Мінску нібыта ўсе згодны, акрамя Уладзіміра Зяленскага.

Аляксандр Лукашэнка і прэзідэнт Кыргызстана Садзір Жапараў на саміце ў Бішкеку. Фота: Contributor / Getty Imagses

«Я не люблю ніякага пасярэдніцтва. Ну які я буду пасярэднік? Мы ж агрэсары з Уладзімірам Уладзіміравічам. Вы ж чуеце: усе згодны весці перамовы ў Беларусі, супрацоўнічаць з Беларуссю, акрамя Валодзі Зяленскага. Я ў чым яму насаліў так? Таму я не імкнуся да гэтага. Але я ўчора сказаў, калі гэта трэба, а гэта самы аптымальны момант, і для таго, каб выправіць тое, што было тады, у нармандскай гэтай чацвёрцы, калі еўрапейцы прыязджалі без ЗША, самае нармальнае пытанне: вярнуцца або працягнуць тыя перамовы, якія былі праведзены тады, у 2015 годзе. Калі так, калі ласка, ласкава просім. Будзеце вы ў першых радах», — заявіў Лукашэнка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула