БЕЛ Ł РУС

Пуцін: Баявыя дзеянні спыняцца, калі УСУ пакінуць свае пазіцыі

27.11.2025 / 16:56

Nashaniva.com

На прэс-падыходзе па выніках візіту ў Кыргызстан для ўдзелу ў саміце АДКБ Пуцін выказаўся пра тое, ці збіраецца ён найбліжэйшым часам спыняць вайну ва Украіне. 

Уладзімір Пуцін. Фота: Ramil Sitdikov Pool Photo via AP 

Ніякіх праектаў мірнай дамовы па Украіне, як лічыць Пуцін, не было, а быў толькі набор пытанняў для абмеркавання. План ЗША Расіі быў перададзены, з ім азнаёміліся.

«Праект мірнага плана па Украіне трэба пакласці на дыпламатычную мову, цяпер некаторыя пункты гучаць смешна», — заявіў ён.

Амерыканская дэлегацыя для абмеркавання плана павінна прыехаць у Маскву «ў першай палове наступнага тыдня». Але ў Пуціна ўжо зараз ёсць меркаванне, якім чынам мае скончыцца вайна.

«Войскі Украіны пойдуць з займаных імі тэрыторый — тады і спыняцца баявыя дзеянні. Не пойдуць — мы даможамся гэтага ваенным шляхам», — адзначыў ён.

Па яго словах, тэмп наступлення Узброеных сіл Расіі павялічваецца, а УСУ ў кастрычніку нібыта панеслі страты каля 47,5 тысяч чалавек.

Як заявіў Пуцін, галоўная праблема для ўкраінцаў нібыта ў тым, што ў іх расце разрыў паміж стратамі і тымі людзьмі, якіх яны могуць накіраваць на лініі баявога судакранання.

Пры гэтым ён супакоіў еўрапейцаў: на іх нападаць Расія не збіраецца, а каб людзі спакойна спалі, Пуцін нават гатовы гэта пацвердзіць пісьмова:

«Там ёсць людзі, якія не ў сабе трошкі. Або жулікі нейкія. Публічна кажуць свайму насельніцтву, што Расія рыхтуецца напасці на Еўропу. Ці то яны абслугоўваюць інтарэсы абаронных кампаній. Цяжка сказаць, чым яны кіруюцца, з нашага пункту гледжання — гэта хлусня. Але калі яны хочуць пачуць, што ў нас няма агрэсіўных планаў у дачыненні да Еўропы — калі ласка, мы гатовыя гэта зафіксаваць».

Чытайце таксама:

Лукашэнка паскардзіўся, што сітуацыя ў Беларусі «падобная да абложанай крэпасці»

Каспараў: Украінцы гінуць за нас! А гэта рыэлтарская здзелка, каб узбагаціць сям'ю Трампа і прадаць Украіну!

У Расіі заявілі, што не пойдуць ні на якія прынцыповыя саступкі ва ўкраінскім пытанні

Лукашэнка прапанаваў Пуціну правесці перамовы па Украіне ў Мінску

Поўная расшыфроўка злітых перамоў спецпрадстаўніка прэзідэнта ЗША Стыва Уіткафа і прадстаўнікоў Пуціна Дзмітрыева і Ушакова

Каментары да артыкула