Свет1616

У Расіі заявілі, што не пойдуць ні на якія прынцыповыя саступкі ва ўкраінскім пытанні

Выступаючы 26 лістапада на прэс-канферэнцыі, намеснік міністра замежных спраў Расіі Сяргей Рабкоў заявіў пра немагчымасць якіх-небудзь саступак па прынцыповых для Расіі аспектах урэгулявання ўкраінскага канфлікту.

Сяргей Рабкоў. Фота: ТАСС

«Ні пра якія саступкі, ні пра якую здачу нашых падыходаў да ключавых момантаў развязання задач, якія стаяць перад намі, не можа быць гаворкі», — падкрэсліў Сяргей Рабкоў.

Таксама ён адзначыў, што розныя элементы так званага Анкорыджа самі па сабе ўжо ўяўляюць кампрамісныя рашэнні, пра што раней казаў прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін.

«Гэта вось тая база, па якой мы будзем звярацца, калі вывучым і працягнем абмеркаванне версіі, якая цяпер на стале або будзе на стале», — заявіў Рабкоў.

Пры гэтым ён дадаў:

«Мы не гатовыя абмяркоўваць некаторыя дэталі таго, што адбываецца, у тым ліку розныя версіі гэтага «мірнага плана» публічна. Урэшце, неабходныя час і ўвага для таго, каб працягнуўся працэс дыялогу».

Каментары16

  • Gilda
    26.11.2025
    Бог кажа..., Бог карае украинцев за выбор 2019 года и коррупцию.
  • Каток
    27.11.2025
    Gilda , Придумай што нибудь новое путинский троль, слабо
  • Значыць
    27.11.2025
    Значыць Расія будзе пераможана

Цяпер чытаюць

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Адной з мэтаў званка Стуба і Сцёрэ Пуціну была ацэнка псіхалагічнага стану расійскага прэзідэнта5

Памёр полацкі музыкант Руслан Кунцэвіч

Загінуў 42‑гадовы адміністратар лёзненскага пабліка Уладзімір Данюк

Блогерка назвала тры прычыны, чаму расіяне цяпер масава робяць ВНЖ у Беларусі29

Нікалас Мадура ў турме захапіўся рэлігіяй і філасофіяй2

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы15

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы58

«А дзе будзеце мыцца?» У Мінску знайшлі незвычайную кватэру за 450 рублёў у месяц2

Украінскія беспілотнікі атакавалі Ленінградскую вобласць. Паведамляецца пра пажар на НПЗ у Кірышах

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць