61‑гадовую фларыстку з Наваполацка асудзілі за палітыку
На Наталлю Гірш завялі справу за «фінансаванне экстрэмізму».
Наталля Гірш. Фота з яе старонкі ў сацсетках
Наталлі Гірш 61 год. Яна родам з Наваполацка. Апошнія 25 гадоў яна займаецца фларыстыкай. У Наталлі дарослыя сын і дачка.
Як мінімум з 2012 года жанчына займалася афармленнем залаў, упрыгожаннем вясельных картэжаў і аэрадызайнам. У 2018‑м яна зарэгістравала ІП і адкрыла майстэрню фларыстыкі і краму кветак у родным горадзе.
Наталлю Гірш асудзілі ў 2025 годзе за «фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці» (ч. 1 арт. 361‑2 КК). Хутчэй за ўсё, яна зрабіла нейкае невялікае ахвяраванне на нешта.
Наталлі прысудзілі хатнюю хімію.