Грамадства1010

Бізнэсмена з Мінска пасадзілі па чатырох палітычных артыкулах. Ён падтрымліваў Расію, а ўкраінцаў называў «хахламі»

Яўген Валыхін робіць вокны і займаецца шкленнем. Амаль год таму яго затрымалі і кінулі за краты. Але ягоныя погляды зусім не тыповыя для палітвязня.

Яўген Валыхін. Фота з ягонай старонкі ў Фэйсбуку

Яўгену Валыхіну 52 гады. Ён мінчук. Калі верыць сацсеткам, спачатку вучыўся ў Расіі — у Магнітагорскім індустрыяльна-педагагічным тэхнікуме, — а пасля ў Беларускім камерцыйным універсітэце кіравання. У Яўгена ёсць непаўналетні сын.

У Валыхіна ўласны бізнэс. Больш за 20 гадоў ён займаецца вырабам і ўстаноўкай ПВХ-вокнаў, балконных рам і іншых падобных канструкцый. Спецыялізацыя фірмы — балконы і лоджыі пад ключ: шкленне, уцяпленне, унутраная абшыўка, падлога з падагрэвам. 

У сацсетках мужчыны — настальгія па СССР, рэпосты пра «герояў Наваросіі» і крытыка расійскіх уладаў. У каментарах ён называе украінскага журналіста Гардона гандонам, украінцаў — «хахламі» і «ўкрахахлажыдамі», а Зяленскага — наркаманам. Праўда, на яго старонках прысутная і крытыка Лукашэнкі, але апошняе паведамленне такога кшталту мы знайшлі толькі сямігадовай даўніны.

Каментары Яўгена Валыхіна ў адным з чатаў

Апошні раз Валыхін нешта пісаў у сацсетках напрыканцы лістапада 2024 года. Дата затрымання і сутнасць абвінавачанняў супраць Яўгена невядомая.

Яго нядаўна асудзілі па чатырох крымінальных артыкулах — «заклікі да санкцый» (ч. 3 арт. 361 КК), «распальванне варожасці» (ч. 1 арт. 130 КК), «абраза Лукашэнкі» (ч. 1 арт. 368 КК) і «абраза прадстаўніка ўлады» (арт. 369 КК).

Прысуд невядомы, але ён быў звязаны з пазбаўленнем волі — Валыхіну пагражала да 12 гадоў калоніі.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары10

  • Хрыч
    20.11.2025
    Жаль этого добряка...
  • Ці няма памылкі?
    20.11.2025
    Паважаная рэдакцыя, а фота дакладна не Максіма-дызайнера?
  • пауки в банке
    20.11.2025
    Пауки в банке....

Цяпер чытаюць

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе14

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе

Усе навіны →
Усе навіны

Пад Мінскам легкавік сутыкнуўся з лесавозам, кіроўца загінуў

«Калі ласка, без сюрпрызаў!» Мерц засцярог Трампа ад другога Анкорыджа7

21‑гадоваму Сямёну Малашэнкаву, сыну прапагандыста «Спутніка», прысудзілі 4 гады калоніі па палітычнай справе1

Алег Шулякоўскі прызначаны намеснікам міністра ўнутраных спраў4

Палітзняволенаму мастаку Алегу Ларычаву прысудзілі 7 гадоў калоніі7

«Абсалютна абуральна». Фінляндыя адкінула патрабаванні Расіі11

У Мінску развялося шмат варон. Чаму так і што з гэтым рабіць?7

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі93

У Жыткавіцкім раёне сутыкнуліся грузавік і маршрутка з пасажырамі. Десяць чалавек трапілі ў бальніцу

больш чытаных навін
больш лайканых навін

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе14

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць