БЕЛ Ł РУС

Прапаганда кажа, што перахапіла чат-бот «Кіберпартызанаў» — даведаліся, што было насамрэч

28.11.2025 / 18:41

Міра Нікановіч

У «Кіберпартызанаў» запрацаваў новы бот па дэаноне сілавікоў. Стары цяпер недаступны.

Адзін з прапагандысцкіх тэлеграм-каналаў напісаў, быццам «Кіберпартызаны» страцілі кантроль над сваім чат-ботам: маўляў, усе даныя з яго цяпер у руках сілавікоў. Гаворка ідзе пра чат-бот, з дапамогай якога можна было дэаноніць сілавікоў — ён не працаваў з канца кастрычніка.

Прэс-сакратарка «Кіберпартызанаў» Юліяна Шаметавец у каментары «Нашай Ніве» абвергла гэта.

Стары бот сапраўды не працуе, але, кажа Шаметавец, яго заблакаваў тэлеграм, і гэта не ў першы раз. Верагодна, на бот скардзяцца праз наяўнасць у ім персанальных даных, таму сэрвіс яго і блакуе. 

Цяпер «Кіберпартызаны» запусцілі новы бот па дэаноне сілавікоў — @voka_zmagara_bot.

У базу дадалі звесткі пра сакрэтных супрацоўнікаў, актуальныя на канец 2024 года. А таксама пра даносчыкаў у міліцыю па палітычных пратэстах у Беларусі (даныя да сярэдзіны 2021-га).

Чытайце таксама:

Бот па дэаноне супрацоўнікаў МУС і КДБ прыпыніў працу

Перастаў адкрывацца сайт з імёнамі і адрасамі сілавікоў, задзейнічаных ў рэпрэсіях

У адкрытым доступе апублікавалі базу 4000 штатных супрацоўнікаў КДБ, імёны агентаў і інфарматараў не называюць

Каментары да артыкула