БЕЛ Ł РУС

Каля берагоў Турцыі загарэўся танкер ценявога флоту Расіі

28.11.2025 / 21:23

Nashaniva.com

Каля берагоў Турцыі ў Чорным моры гарыць танкер Kairos пад сцягам Гамбіі, паведаміла агенцтва Bloomberg.

Танкер Kairos. Фота ілюстрацыйнае

Паводле папярэдняй інфармацыі, танкер належаў да расійскага «ценявога флоту», ішоў без грузу ў Наварасійск, а пажар адбыўся праз «знешняе ўздзеянне».

Як паведамляе турэцкае суднаходнае агенцтва Tribeca і агенцтва Bloomberg, інцыдэнт здарыўся прыкладна за 80 кіламетраў на поўнач ад праліва Басфор. Паводле звестак Tribeca, магчымай прычынай выбуху магла стаць міна, аднак гэтая інфармацыя пакуль не пацверджаная.

Паведамляецца, што ратавальнікі неадкладна прыбылі на месца здарэння, усіх 25 членаў экіпажа паспяхова эвакуіравалі.

Паводле інфармацыі Bloomberg, раней Kairos перавозіў расійскую нафту маркі Urals з порта Наварасійск у індыйскі Парадып. Паводле даных сэрвісаў адсочвання суднаў, у момант інцыдэнту танкер накіроўваўся з Егіпта ў расійскі порт для чарговай пагрузкі.

Чытайце таксама:

Кожны шосты нафтавы танкер у свеце належыць да расійскага «ценявога флоту»

Нарвежская афера Крамля: як ценявы флот Расіі атрымліваў фальшывыя страхоўкі

У Аманскім заліве загарэўся расійскі танкер

Каментары да артыкула