БЕЛ Ł РУС

Фігурыстцы з Беларусі дазволілі выступіць на Алімпіядзе

28.11.2025 / 21:30

Nashaniva.com

Фігурыстка Вікторыя Сафонава, якая выступае за Беларусь, атрымала дазвол на ўдзел у зімовых Алімпійскіх гульнях 2026 года. Яе заяўку ўхваліла адпаведная індывідуальная нейтральная камісія, паведаміў Міжнародны алімпійскі камітэт.

Вікторыя Сафонава. Фота: Emmanuel Wong — International Skating Union/International Skating Union via Getty Images

Разам з Сафонавай права выступаць у нейтральным статусе атрымалі расійскія фігурысты Адэлія Петрасян і Пётр Гуменнік. Усе тры спартсмены будуць дапушчаныя да турніру ў італьянскіх Мілане і Карціна-д’Ампеца пры выкананні патрабаванняў МАК для нейтральных атлетаў.

Вікторыя Сафонава застаецца адзінай прадстаўніцай Беларусі, якая на гэты момант прайшла працэдуру допуску. На Алімпіядзе-2022 яна заняла 13‑е месца, а цяпер зноў мае шанцы выступіць на алімпійскім лёдзе.

У 2024 годзе нейтральная камісія адмовіла 15 беларускім спартсменам, нягледзячы на атрыманне імі ліцэнзій, ва ўдзеле ў летняй Алімпіядзе ў Парыжы.

Чытайце таксама:

У Грэцыі запалілі агонь зімовай Алімпіяды-2026

Беларусь не будзе прымаць удзел у Паралімпійскіх гульнях-2026

Упершыню ў гісторыі беларусы могуць вярнуцца з Зімовай Алімпіяды ні з чым

У вышук аб'явілі легендарнага лыжніка Сяргея Далідовіча, удзельніка сямі зімовых Алімпіяд

Каментары да артыкула