БЕЛ Ł РУС

Беларускіх гімнастаў дапусцілі да еўрапейскіх турніраў

28.11.2025 / 22:44

Nashaniva.com

Беларускіх спартсменаў разам з расійскімі дапусцілі да турніраў пад эгідай Еўрапейскай федэрацыі гімнастыкі (European Gymnastics), паведамілі ў прэс-службе Беларускай асацыяцыі гімнастыкі.

Фота ілюстрацыйнае

Адпаведнае рашэнне прынята на 31‑м кангрэсе European Gymnastics у Празе.

Раней беларусы маглі выступаць у нейтральным статусе толькі на турнірах Міжнароднай федэрацыі гімнастыкі (FIG), але не еўрапейскай. Гэта каштавала ім удзелу ў Алімпійскіх гульнях у Парыжы, бо адбор на іх праходзіў на чэмпіянаце Еўропы, да якога беларускія атлеты дапушчаныя не былі. 

Пастанова European Gymnastics аб допуску да спаборніцтваў беларусаў і расіян увойдзе ў дзеянне 1 студзеня 2026 года.

Чытайце таксама:

Фігурыстцы з Беларусі дазволілі выступіць на Алімпіядзе

Віктар Лукашэнка дамогся перамоваў з новай кіраўніцай Міжнароднага алімпійскага камітэта

Алімпійскага чэмпіёна Івана Літвіновіча ўнеслі ў спіс «Міратворца»

Фіналістка Алімпіяды-2008 у лёгкаатлетычнай эстафеце кіруе ў Брэсце гарадскім аўтобусам. Як так атрымалася?

Каментары да артыкула