БЕЛ Ł РУС

Дыетолаг падказвае, якая ежа дапаможа адолець агульную млявасць зімой

6.12.2025 / 16:31

Nashaniva.com

Аўтарка кулінарных кніг, дыетолаг і фудблогерка Алеся Княжэвіч падзялілася ў інстаграме, якія прадукты змогуць дапамагчы падняць настрой зімой, падчас якой нам уласціва часцей адчуваць агульную млявасць і абыякавасць да жыцця.

Кулінарная блогерка Алеся Княжэвіч. Фота: інстаграм @alesia_foodblog

Зімой арганізм просіцца праваліцца ў сон: мы больш хандрым праз недахоп сонца і часцей цягнемся да салодкага, думаючы, што такім чынам дадамо сабе энергіі. Але з хуткімі вугляводамі эфект кароткатэрміновы.

Таму Алеся Княжэвіч раіць звярнуць увагу на наступныя прадукты (яны сапраўды падтрымаюць настрой, дзякуючы ўтрыманню вітаміну D, магнію і амегі-3, а таксама сератаніну). 

  1. Шакалад — павышае ўзровень сератаніну і антыаксідантаў.
  2. Арэхі. Багатыя на амега-3, што падтрымлівае мозг і стабільны настрой.
  3. Ліставая зеляніна. Утрымлівае фалаты — прыродныя формы вітаміну В9 (фоліевай кіслаты), што пазітыўна ўплываюць на нервовую сістэму.
  4. Тлустая рыба (ласось, селядзец, скумбрыя) — натуральная крыніца вітаміну D і амегі-3. Таксама дапамагаюць нервовай сістэме супакоіцца.
  5. Бананы — крыніца магнію, вітаміну B6 і сератаніну, які называюць гармонам шчасця.
  6. Аўсянка — павольныя вугляводы, што прыносяць стабільны цукар у крыві і, адпаведна, больш роўны настрой.
  7. Бабовыя — гэта шмат трыптафану, магнію і бялку. Дапамагае падтрымліваць энергію на ўзроўні і мацуе псіхічную ўстойлівасць.

Чытайце таксама:

У Мінску выпусцілі марожанае без цукру

«Ад маскалёў і для маскалёў. А вы думалі, што для беларусаў зробяць?» У цэнтры Мінска адкрылася «Дранічная №1»

Чатырохгадовая беларуска са спісу Forbes «30 да 30» зрабіла агляд беларускіх страў і ў чарговы раз скарыла інстаграм

Каментары да артыкула