БЕЛ Ł РУС

З’явіўся брэнд гарсэтаў у беларускім стылі ФОТАФАКТ

30.11.2025 / 16:08

Nashaniva.com

Беларускі стварылі брэнд гарсэтаў у нацыянальным стылі пад назвай Hollewer. Вырабы ўпрыгожвае арнаментальная вышыўка з адсылкай да нашай культуры і гісторыі.

Фота: інстаграм @hollewer.by

На дадзены момант гарсэты даступныя ў двух асноўных колерах — чырвоным і зялёным. Стаць яго ўладальніцай можна за 270 рублёў — пры гэтым гарсэт будзе пашыты па індывідуальных мерках.

Дызайнеркі дэманструюць, што насіць гарсэты можна не толькі летам і цёплай вясной, але і ў халодны сезон — напрыклад, разам з жакетам і вадалазкай.

Фота: інстаграм @hollewer.by

Таксама ў брэнда можна купіць гарлячкі з беларускім арнаментам, а з нядаўняга часу і худзі Roskvit.

Чытайце таксама:

Пасля прызнання брэнда Belaruskicry экстрэмісцкім яго вырабы плагіяцяць іншыя ювеліры з Мінска ФОТЫ

Стылістка назвала топ-5 самых модных беларусак

Топ беларускіх швэдраў на любы густ — з Палессем, слуцкімі паясамі ці лялькамі-абярэгамі

Каментары да артыкула