БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка паказаўся ў Амане толькі на чацвёрты дзень візіту — дома ў султана. З ім Віктар і Коля

1.12.2025 / 10:49

Nashaniva.com

Сёння Аляксандр Лукашэнка сустракаецца з султанам Амана Хайсамам бэн Тарэкам Аль Саідам, паведамляе Пул першага. Беларуская дэлегацыя прыбыла ў Аман яшчэ ўвечары 28 лістапада з М'янмы.

Сустрэча адбываецца дома ў султана. Яе склад — незвычайны. Няма беларускіх чыноўнікаў, ёсць толькі «сям'я» — Александр, Віктар і Коля Лукашэнкі. Перакладчыкам традыцыйна выступае Сяргей Зелянкевіч.

Кіраўнікі, паведамляе прэс-служба Лукашэнкі, абмяркуюць рэалізацыю ўжо дасягнутых дамоўленасцяў, дарожную карту і новыя сумесныя праекты ў прамысловасці, лагістыцы, інвестыцыях і высокіх тэхналогіях. 

@nashaniva Дома ў султана на незвычайнай сустрэчы былі толькі сыны. Няма беларускіх чыноўнікаў, ёсць толькі «сям'я» — Александр, Віктар і Коля Лукашэнкі #беларусь #навіны #лукашенко #колялукашенко #беларускіцікток ♬ Sneaky Snitch - Kevin MacLeod

Лукашэнка прыляцеў у Аман з М'янмы вечарам у пятніцу, але за суботу і нядзелю ніякіх навін не было, што выклікала жарты ў інтэрнэце. 

Аман стаў чарговым пунктам у замежным турнэ Лукашэнкі, пасля якога ён накіруецца ў Алжыр.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула