БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка накіроўваецца ў Алжыр

2.12.2025 / 7:56

Nashaniva.com

Аляксандр Лукашэнка 2—3 снежня здзейсніць афіцыйны візіт у Алжырскую Народную Дэмакратычную Рэспубліку. Гэта першы візіт на найвышэйшым узроўні ў гісторыі адносін паміж дзвюма краінамі, паведамляе яго прэс-служба. 

Фота: Alexei Nikolsky, Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP

Ён і прэзідэнт Алжыра Абдэльмаджыд Тэбун правядуць перамовы ў вузкім і пашыраным складах з акцэнтам на паглыбленне гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва і рэалізацыю ўзаемавыгадных двухбаковых праектаў. Плануецца абмеркаваць перспектывы паставак тэхнікі і кааперацыі, узаемадзеяння ў аграпрамысловым комплексе, медыцыне, адукацыі і гуманітарнай сферы ў цэлым.

У Алжыры адбыўся сумесны бізнес-форум, прайшлі перамовы на ўзроўні міністраў, кіраўніцтва прадпрыемстваў і кампаній.

Лукашэнка наведаў Кыргызстан, дзе браў удзел у саміце АДКБ, М'янму і Аман.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула