Рутэ з іроніяй пракаментаваў грозныя заявы Пуціна
Генеральны сакратар НАТА Марк Рутэ іранічна пракаментаваў заяву прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна пра тое, што Расія нібыта гатовая ваяваць з Еўропай. Ён падкрэсліў, што мэта ягоных заяў — толькі сeянне страху і псіхалагічны ціск на еўрапейскія краіны.
Марк Рутэ (справа). Фота: AP Photo/Andreea Alexandru
Рутэ звярнуў увагу, што Пуцін днямі выступаў у вайсковай форме, «як быццам на фронце», хоць насамрэч знаходзіўся ў поўнай бяспецы.
«Я не буду рэагаваць на кожнае слова Пуціна. Мы бачылі яго ў вайсковай форме, але даволі далёка ад фронту», — сказаў кіраўнік НАТА.
Уладзімір Пуцін у вайсковай форме. Фота: AP / Scanpix
Увогуле ён заклікаў усіх не надаваць занадта вялікага значэння такой рыторыцы. На думку Марка Рутэ, шлях да міру — гэта ціск на Расію і пастаяннае забеспячэнне Украіны зброяй, каб яна магла сябе абараняць. Дыпламатычныя намаганні, вядома, важныя, але Украіна павінна падыходзіць да любых перамоў у як мага больш моцнай пазіцыі.
Міністры замежных спраў краін НАТА, якія сабраліся ў Бруселі, таксама не ўспрынялі сур'ёзна словы Пуціна пра «падрыхтоўку да вайны».
Міністарка замежных спраў Фінляндыі Эліна Валтанен следам за Рутэ адзначыла, што такія заявы — гэта спроба запалохвання, і ставіцца да іх трэба спакойна. Па яе словах, НАТА і Еўропа маюць моцныя абарончыя магчымасці і працягваюць іх умацоўваць.
Чытайце таксама:
Як па-рознаму выглядаў Стыў Уіткаф на сустрэчах з Пуціным і з украінцамі
Перад сустрэчай з Уіткафам і Кушнерам Пуцін заявіў, што гатовы да вайны з Еўропай
Пуцін спазніўся на сустрэчу з Уіткафам амаль на тры гадзіны
Ушакоў: Кампрамісаў падчас сустрэчы Пуціна з Уіткафам не дасягнулі