Свет1212

Як па-рознаму выглядаў Стыў Уіткаф на сустрэчах з Пуціным і з украінцамі

Журналіст выдання Financial Times Крыстафер Мілер звярнуў увагу на рэзкі кантраст у знешнім выглядзе і паводзінах Стыва Уіткафа, спецпрадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа, падчас ягоных перамоваў з украінскай дэлегацыяй і расійскім кіраўніком Уладзімірам Пуціным.

Сваё параўнанне Мілер апублікаваў у сацыяльнай сетцы X.

«Стыў Уіткаф, які сядзіць насупраць украінцаў у Маямі: няголены і неахайны. Сур'ёзны, пазбягае зрокавага кантакту і не ўсміхаецца. Стыў Уіткаф, які сядзіць насупраць Пуціна: усміхаецца, чыста паголены, уважлівы. Ён кажа, што ў яго быў «цудоўны шпацыр» па Маскве, якую ён назваў Пуціну «цудоўным горадам», — піша Мілер.

На сустрэчы з украінскай дэлегацыяй, 30 лістапада. Фота: AP Photo / Terry Renna

Спецпрадстаўнік Трампа Стыў Уіткаф і зяць Дональда Трампа Джарэд Кушнер наведалі Маскву для абмеркавання плану заканчэння вайны ва Украіне. Перамовы з Пуціным у Крамлі доўжыліся пяць гадзін, аднак па іх выніках стала вядома, што кампраміснага варыянту ўрэгулявання пакуль не знойдзена.

На сустрэчы з Уладзімірам Пуціным, 2 снежня. Фота: Kristina Kormilitsyna, Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP

Пасля гэтага візіту запланаваная сустрэча прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага з прадстаўнікамі Дональда Трампа ў Бруселі была нечакана скасаваная.

Каментары12

  • A
    03.12.2025
    Таму, што ён ВіткОВ - гэтым усё сказана. Карэнні ў яго з расеі, вось і ўсё.
  • Францішак К.
    03.12.2025
    І ўсю сустрэчу - аднолькавы выраз твару? Навіны з зорачкай.
  • Filipp
    03.12.2025
    Відаць гэта таму, што праз адных яны грошы страчваюць, а праз другіх іх плануюць зрабіць. Як кажуць амэрыканцы "Nothing personal, it's just business".

Цяпер чытаюць

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў12

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

Навукоўцы знайшлі пах, які прымушае людзей больш траціць у сэканд-хэндах

Навукоўцы высветлілі, дзе на Зямлі найбольшыя шанцы перажыць глабальную катастрофу4

«Ён выбраў мяне сам». У Гомелі 19‑гадовая дзяўчына збірае грошы на ўласнага каня5

Беларус пасадзіў занадта шмат бульбы. Каб яна не прапала, давялося кідаць кліч у сацсетках3

Ускрыццё пацвердзіла, што актрыса Хейдэн Панецьер памерла ад перадазіроўкі наркотыкаў2

Ва Украіне мабілізавалі хасіда, які прыехаў з Ізраіля ва Умань на святкаванне яўрэйскага Новага года8

ЗША афіцыйна запрасілі Пуціна прыехаць на саміт G20 у Маямі10

У Шатландыі сям'я знайшла сваю котку праз шэсць гадоў пасля таго, як яна згубілася1

Сустрэчу Рыжанкова з Сікорскім папрасіў Мінск. Што каманда Ціханоўскай абмяркоўвала з палякамі да і пасля яе23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў12

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць