БЕЛ Ł РУС

На ютуб-шоу «О(б)суждаем» абмеркавалі фільм «Класная». «Беларусьфільм» паскардзіўся ютубу

3.12.2025 / 20:6

Nashaniva.com

Іван Прус, зорка ютуб-шоу «О(б)суждаем», паведаміў на сваёй старонцы ў інстаграме, што з ютуб-канала праекта знік выпуск, у якім абмяркоўваўся апошні шэдэўр «Беларусьфільма» — фільм «Класная». І зроблена гэта не па ініцыятыве ўладальнікаў канала.

Фрагмент з разбору фільма «Класная». Фота: https://www.instagram.com/ivanprus

«Яго схавалі не мы, а… «Беларусьфільм». Так, мацёрыя беларускія кіношнікі не вынеслі сваіх пачуццяў, выкліканых нашым разборам, і кінулі страйк. Вынік — відэа выдаленае, — напісаў Іван Прус. —

Мы здзіўлены таму, наколькі ж тонкая душэўная арганізацыя галоўнай рэспубліканскай кінастудыі, якая за бюджэтныя грошы выпусціла, калі верыць савецкім газетам, свой самы гучны хіт апошніх гадоў — і абсалютна натуральным чынам сарвала аншлагі ва ўсіх кінатэатрах краіны. Здзіўляе, якім крохкім апынуўся гэты трыумф, так? І гэта пры тым, што рэжысёр Кірыла Халецкі перадаў нам, што ў выпуску яму не хапіла «пярчынкі»…»

Посмотреть эту публикацию в Instagram

Публикация от Ivan Prus (@ivanprus)

За лёс гэтага разбору Прус абяцае пазмагацца, але «пакуль не разумеем, чым гэта ўсё ўвянчаецца».

«А «Беларусьфільм» хочацца пашкадаваць, ці што: ён адзін супраць усяго свету, а вялікае кіно яму толькі сніцца. І лепш бы яму не прачынацца — бо не дай бог высветліцца, што пацешныя хлопчыкі ў шторах, так атрымліваецца, маюць рацыю заўсёды і ва ўсім», — іранізуе Іван Прус.

Чытайце таксама:

У школы рассылаюць патрабаванне пісаць водгукі на фільм «Класная». Мінадукацыі: Гэта фэйк

На фільм «Класная» загоняць усіх

Фільм «Класная»: паглядзелі яго, каб зразумець, якімі «яны» хочуць бачыць «нас»

У Беларусі здымаюць новае прапагандысцкае кіно, каб падлеткі кінуліся паступаць ва ўніверсітэт на настаўнікаў

Каментары да артыкула