Zubr-мабіля ў Беларусі не будзе? Міністэрства прамысловасці выступіла з абвяржэннем
Увечары 3 снежня Міністэрства прамысловасці выступіла з абвяржэннем інфармацыі, што на прадпрыемстве «Юнісон» нібыта запусцяць вытворчасць мадэляў Dongfeng пад маркай Zubr.
Мадэль Zubr Volat
«Гэтая інфармацыя з'яўляецца недакладнай і не адпавядае рэчаіснасці.
Па стане на сённяшні дзень ад Міністэрства прамысловасці Рэспублікі Беларусь ніводнае прадпрыемства галіны не атрымала афіцыйнага дазволу альбо іншай дазвольнай дакументацыі на вытворчасць аўтамабіляў маркі Zubr.
Мы падкрэсліваем, што любыя публікацыі, якія сцвярджаюць адваротнае, з'яўляюцца неабгрунтаванымі і ўводзяць грамадскасць у зман», — заявіла Міністэрства прамысловасці.
Пры гэтым сайт zubr-auto.by пакуль працягвае працаваць, на ім пазначаныя цэны, прайс-лісты і кантакты. Абяцаюць нават крэдыт пад 1,9%, заўважае партал ABW.by.
Чытайце таксама:
У Беларусі пачнуць прадаваць аўто пад новай маркай Zubr
Колькі ў Кітаі каштуюць машыны, на якія ў Беларусі будуць наляпляць шыльдзік Zubr
«Поўны фарш, а цана як у пустой Tesla». Чым (не) задаволеныя ўладальнікі кітайскіх электрамабіляў