БЕЛ Ł РУС

У Расіі «юрыстам года» прызналі Дзмітрыя Мядзведзева

3.12.2025 / 22:8

Nashaniva.com

Намесніка старшыні Рады бяспекі Расіі Дзмітрыя Мядзведзева назвалі лаўрэатам прэміі «Юрыст года». Ён атрымаў узнагароду ў катэгорыі «За асаблівы ўклад у развіццё дзяржавы і права», паведамляе ТАСС.

Дзмітрый Мядзведзеў. Фота: AP

Прэмія «Юрыст года» была заснаваная ў 2008 годзе указам таго ж самага Дзмітрыя Мядзведзева, калі ён займаў пасаду прэзідэнта Расіі. Узнагароду традыцыйна ўручаюць 3 снежня, калі ў Расіі адзначаюць Дзень юрыста.

Падкрэсліваецца, што гэта адна з найвышэйшых юрыдычных узнагарод у Расіі — яна прызначаная для адзначання высокакваліфікаваных спецыялістаў у галіне права.

Мядзведзеў скончыў юрфак Ленінградскага дзяржаўнага ўніверсітэта (цяпер СПбДУ) і ў 1990 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю. Пасля пачатку вайны ва Украіне ён стаў адным з галоўных носьбітаў агрэсіўнай і адкрыта хамскай рыторыкі ў расійскай палітыцы.

Чытайце таксама:

Мядзведзеў пра Трампа: Гаваркі міратворац цяпер паўнавартасна стаў на сцежку вайны з Расіяй

«Міндальнічаць, як у 1944-м, з імі ніхто больш не будзе». Мядзведзеў апублікаваў артыкул з пагрозамі Фінляндыі

Мядзведзеў прыгразіў Лондану забраннем каштоўнасцяў Брытанскай кароны

У адказ на балбатню Мядзведзева Трамп загадаў перамясціць ядзерныя падводныя лодкі

Трамп назваў Мядзведзева «былым прэзідэнтам-няўдачнікам» і параіў сачыць за словамі

Мядзведзеў прыгразіў Трампу Трэцяй сусветнай вайной

Каментары да артыкула