Аляксей Талай зацікавіў адным са сваіх праектаў Пуціна
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін падтрымаў ідэю стварэння рэабілітацыйнага цэнтра на месцы сядзібы Раманавых у аграгарадку Стара-Барысаў Барысаўскага раёна. Пра гэты праект яму расказаў вядомы праўладны дзеяч з Беларусі Аляксей Талай, паведамляюць «РИА-Новости».
Уладзімір Пуцін і Аляксей Талай. Фота: Аляксандр Казакоў / РИА Новости
Пуцін падтрымаў гэтую ідэю і сказаў, што абмяркуе яе з Аляксандрам Лукашэнкам.
У 2023 годзе будынак сядзібы, які з'яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю Рэспублікі Беларусь, быў перададзены дабрачыннаму фонду Аляксея Талая. З 2024 года тут пачаліся рэстаўрацыйныя работы пры падтрымцы рэгіёнаў Беларусі і Расіі. Тады ж стартавалі праектныя работы па стварэнні ў сядзібе рэабілітацыйнага цэнтра.
Чытайце таксама:
Невядомы расіянін перадаў закінутую сядзібу вялікіх князёў Раманавых пад Барысавам фонду Талая
Ютуб выдаліў канал Аляксея Талая
Як журналістка «Нашай Нівы» шукала пару на праваслаўным сайце знаёмстваў. Падкаціў і Талай