Берасцеец неасцярожным клікам па лісце з шкоднасным файлам паралізаваў працу кампаніі
У міліцыю з заявай аб махлярстве звярнуўся 36‑гадовы дырэктар кампаніі. Ён расказаў, што спецыфіка яе працы прадугледжвае камунікацыю з фізічнымі і юрыдычнымі асобамі па электроннай пошце, паведамляе абласная міліцыя.
«Адзін з супрацоўнікаў, праглядаючы паведамленні ў электроннай пошце, адкрыў шкоднасны файл, які змяшчаўся ў атрыманым электронным лісце і быў замаскіраваны пад рабочую праграму. Пасля гэтага шкоднаснае праграмнае забеспячэнне зашыфравала ўсю наяўную на серверы кампаніі інфармацыю і файлы, абмежаваўшы супрацоўнікам доступ да іх», — расказалі ў УУС.
На працоўным стале аказаўся толькі адзін чытэльны файл. У тэкставым дакуменце было патрабаванне аб пераводзе больш за Br30 тысяч за расшыфроўку камп’ютарнай інфармацыі.
Заведзена крымінальная справа па ч.2 арт.208 (вымагальніцтва).