БЕЛ Ł РУС

Беларус за 150 рублёў спрабуе прадаць эксклюзіўную фігурку з «Кіндара»

4.12.2025 / 15:41

Nashaniva.com

На інтэрнэт-пляцоўцы аб’яваў Kufar з’явіўся чарговы незвычайны лот. На гэты раз прапануецца фігурка з шакаладнага яйка лімітаванай серыі Kinder Joy stranger things.

На фота прадстаўлены бірулькі Funko Pop! з персанажам Уілам Баерсам з папулярнага серыяла «Вельмі дзіўныя справы», піша Blizko.by.

Фігурка злева паказвае Уіла ў звычайным адзенні. Фігурка справа — гэта Уіл у вобразе «Мудрага Уіла» або «Уіла Наадварот» (Upside Down Will).

Версія «Уіл Наадварот» (нумар 437) — гэта эксклюзіўны выпуск Think Geek. Уільям Баерс — выдуманы персанаж амерыканскага навукова-фантастычнага серыяла «Вельмі дзіўныя справы».

Аўтар аб’явы адзначае, што прадае толькі адну з дзвюх фігурак — каляровую: «Другую для кампаніі, каб мы ўсведамлялі розніцу паміж рэальным светам і наадварот», піша ён.

Расстацца з таварам прадавец гатовы за 149,99 рублёў.

Чытайце таксама:

Выходзіць фінал культавага серыяла «Вельмі дзіўныя справы». Гледачы абрынулі Netflix

Каментары да артыкула