БЕЛ Ł РУС

У Брэсце жанчына з дапамогай ШІ стварыла ялінкавыя цацкі з мясцовымі славутасцямі. Людзям спадабалася

4.12.2025 / 18:2

Nashaniva.com

Жыхарка Брэста з дапамогай штучнага інтэлекту стварыла калекцыю навагодніх цацак, у аснове якіх — сімвалы і вядомыя мясціны гэтага горада, заўважыла BGMedia.

На ялінкавых фігурках «ажылі» Брэсцкая крэпасць, бронзавы ліхтарнік, славуты гадзіннік на вуліцы Савецкай, манумент «Мужнасць», Холмская брама, чыгуначны вакзал, помнік тысячагоддзю Брэста, царква Святога Мікалая і іншыя аб’екты.

Посмотреть эту публикацию в Instagram

Публикация от BREST NEWS | новости Бреста (@brest_news)

Праект выклікаў актыўную рэакцыю карыстальнікаў. Большасць адзначае, што ідэя атрымалася цёплай, арыгінальнай і вельмі атмасфернай. Людзі пішуць, што такі дызайн навагодніх цацак выглядае прыгожа і стварае адчуванне свята. Многія хацелі б набыць такую калекцыю, калі б яе выпусцілі ў продаж.

Аднак некаторыя карыстальнікі раскрытыкавалі праект, мяркуючы, што выкарыстанне Брэсцкай крэпасці або рэлігійных будынкаў у выглядзе ялінкавай аздобы можа быць не зусім дарэчным. Тым не менш, пазітыўных водгукаў значна больш, і многія падкрэсліваюць — ідэя яркая, сучасная і добра перадае святочны настрой.

Чытайце таксама:

Пракуратура палічыла навагоднія цацкі з Ларысай Геніюш, што прадаваліся ў «Каляднай краме», рэабілітацыяй нацызму

Бабруйчанка сабрала калекцыю з дзвюх тысяч навагодніх ёлачных цацак часоў СССР

«Настальгія па дзяцінстве». Жанчына сабрала калекцыю больш чым з 1000 старых ёлачных цацак, і чаго там толькі няма

Каментары да артыкула