БЕЛ Ł РУС

Маладую выпускніцу гістфака з Ліды, якая мае бізнэс у Расіі, асудзілі за Гаюна

6.12.2025 / 9:30

Nashaniva.com

Маргарыту Ясевіч судзілі паводле дзвюх частак артыкула за «спрыянне экстрэмісцкай дзейнасці».

Маргарыта Ясевіч. Фота з яе старонкі Укантакце

Маргарыце Ясевіч 29 гадоў. Яна родам з Ліды. У 2018‑м скончыла гістарычны факультэт БДУ па спецыяльнасці «Музейная справа і ахова гісторыка-культурнай спадчыны».

У 2020 годзе Маргарыта зарэгістравала ў Смаленску фірму «ВМ-ТОРГ». Яе сфера дзейнасці — аптовы гандаль мэбляй, бытавымі таварамі, скабянымі, нажавымі і іншымі металічнымі вырабамі.

У апошнія гады дзяўчына жыве ў Самахвалавічах пад Мінскам.

Ясевіч асудзілі паводле ч. 1 і ч. 2 арт. 361‑4 КК («спрыянне экстрэмісцкай дзейнасці»). Падобна, што яе пераслед звязаны са справай Гаюна. Прысуд — хатняя хімія, але тэрмін дакладна невядомы.

Чытайце таксама:

Якія прысуды даюць па справе Гаюна?

Маладую маці з Ліды, якая толькі што нарадзіла, асудзілі за палітыку

Асудзілі настаўніцу па фартэпіяна і танцах з Віцебска. Імаверна, за Гаюн

Каментары да артыкула