БЕЛ Ł РУС

Два новыя аб'екты гісторыка-культурнай спадчыны цяпер пад аховай дзяржавы

6.12.2025 / 18:3

Nashaniva.com

У Беларусі вызначылі два новыя аб’екты гісторыка-культурнай спадчыны, якія цяпер знаходзяцца пад аховай дзяржавы, піша Blizko.by.

Новы статус набылі мемарыяльны комплекс «Брацкая магіла» ў вёсцы Амговічах Слуцкага раёна і група археалагічных помнікаў у вёсцы Каменічах Асіповіцкага раёна.

Пастановы Міністэрства культуры Беларусі (пастановы №131 і №132 ад 28 лістапада 2025 года) апублікаваныя на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале і ўвайшлі ў дзеянне з моманту афіцыйнай публікацыі. Абедзве меры вызначаюць зоны аховы для гэтых аб’ектаў і такім чынам забяспечваюць іх захаванне для будучых пакаленняў.

Чытайце таксама:

У Вілейцы «страцілі» валун, які лічыўся помнікам прыроды рэспубліканскага значэння

Маркі з работамі Рубенса і хатнія музеі. Беларускія энтузіясты збіраюць незвычайныя калекцыі

У нараўлянскім палацы Горватаў цалкам гатовы новы дах. Цяпер будынак уратаваны

На тэрыторыі былога кляштара картэзіянцаў у Бярозе хочуць зрабіць музей і гатэль

Каментары да артыкула