Грамадства33

У нараўлянскім палацы Горватаў цалкам гатовы новы дах. Цяпер будынак уратаваны

Такой навіной падзяліўся ўласнік палаца Пятро Кузняцоў, які кіруе аднаўленчымі працамі ў Нароўлі, піша выданне «Моцныя навіны».

Палац Горватаў у Нароўлі стаў прыватнай уласнасцю ў 2020 годзе. На той момант ён знаходзіўся ў спісе аб’ектаў гісторыка-культурнай спадчыны, якія хутка рызыкуюць знікнуць з карты Беларусі. Будынак выкупілі за 53 тысячы рублёў, каб уратаваць ад разбурэння. Для гэтага трэба было нанава адбудаваць дах, бо стары цалкам разбурыўся і больш не абараняў палац ад ападкаў.

З 2020 па 2024 год вяліся работы па расчыстцы будынка ад разбураных перакрыццяў, смецця і расліннасці. Адначасова вялася праца над стварэннем праекта рэстаўрацыі і яго ўзгаднення з усімі неабходнымі інстанцыямі. 

Будаваць новы дах пачалі ў 2024 годзе, прыкладна за год да сканчэння тэрміну выканання ўмоў дамовы куплі-продажу палаца. У лістападзе дамову працягнулі яшчэ на 3 гады.

Учора нарэшце стала вядома, што новы дах на 100% скончаны. Гэта значыць, што будынак уратаваны. Тым не менш, наперадзе яшчэ шмат працы, а падтрымка праекта ўсё яшчэ вельмі актуальная.

Каментары3

  • kronan
    03.12.2025
    Зараз-зараз.
    Даробяць фасад і ўнутранку, і адразу ж знойдуцца якія-небудзь фінансавыя парушэнні, каб адціснуць чарговую, даведзеную да ладу сядзібу.
    Ведаем - праходзілі ўжо ні раз.
  • няма дурных
    04.12.2025
    "поддержка проекта все еще очень актуальна"
    Смотря какая поддержка. Одно дело вложиться в общество, которое будет потом получать прибыль и выплачивать дивиденды в соответствии со вложенными деньгами, а другое дело подарить бабки владельцам дворца, которые потом единолично будут получать прибыль
  • Kastus Zhukouski
    04.12.2025
    Ніколі! Пятро "свой"чалавек ... з яго паслуговым спісам сумнявацца не выпадае! "Государев человек " ! Усіх содзяць і пераследваюць а з яго як з гуся вада, толькі пажурылі ...

Цяпер чытаюць

Трамп абвясціў энергетычнае перамір'е паміж Расіяй і Украінай22

Трамп абвясціў энергетычнае перамір'е паміж Расіяй і Украінай

Усе навіны →
Усе навіны

Мінская кампанія прапануе працу 10‑ці кіроўцам таксі. Абавязковая ўмова — веданне туркменскай мовы11

У Маларыце амаль цалкам высахла мясцовае возера. Што з ім сталася?1

На Дажынках у Калінкавічах заўважылі трактар з паролем паўстанцаў 1863 года20

У ЗША падчас страляніны ў прыватным доме загінулі 9 чалавек1

Ірландыя прапануе скараціць бюджэт Еўрасаюза на 8%. Іншыя яшчэ больш радыкальныя5

А1 дазволілі аказваць паслугі хостынгу і электроннай пошты1

Новы ўкраінскі закон мае спрасціць жыццё беларусам, якія засталіся без дзейных дакументаў1

Другога дня перамоў ЗША і Украіны ў Маямі не будзе8

На выбарах у Перу перамог Гітлер Мусаліні9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп абвясціў энергетычнае перамір'е паміж Расіяй і Украінай22

Трамп абвясціў энергетычнае перамір'е паміж Расіяй і Украінай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць